We use cookies to improve your game experience and to analyse our traffic. We also share information about your use of our site with our social media, advertising and analytics partners.
Details OK
We use cookies to improve your game experience and to analyse our traffic. We also share information about your use of our site with our social media, advertising and analytics partners.
Details OK
PLAYAboutBlogTerms of ServicePrivacy Policy

Сезон 34 - змены ў Формуле-1

Сезон 34 - змены ў Формуле-1

Пасля абвяшчэння змяненняў з пастаўшчыкамі, якія пачнуць дзейнічаць ўжо ў гэтым сезоне, ёсць яшчэ адна аб'ява, якая будзе прымяняцца ў наступным сезоне. Мы не хочам бачыць, што каманды F1, нават мацнейшыя, прапускаюць сезон, каб сэканоміць грошы і потым выкарыстаць іх для адзінага паспяховага сезона. Мы спадзяемся, што наступныя змены будуць матываваць каманды не рабіць гэтага.

Так з 34-га сезона кароткатэрміновыя спонсары не будуць прапаноўваць новыя кантракты, калі каманда ўдзельнічала ў апошняй гонцы з якасцю шасі ніжэй за 85%. У дадатак да гэтага, пасля кожнай гонкі будзе паніжацца рэйтынг каманды.
З усёй сумленнасцю мы лічым, што ў рэальным жыцці, калі каманда прапускае сезон каб сабраць грошы, спонсары будуць абураныя і не заплацяць камандзе ні капейкі. Пакуль што мы не зніжаем спонсарскія здзелкі, мы проста забаронім падпісанне новых кантрактаў з кароткатэрміновымі спонсарамі, калі якасць шасі будзе ніжэй за 85%.
Мы лічым, што любая каманда пры разумных намаганнях можа пабудаваць шасі з якасцю не менш за 85%. Зніжэнне якасці старога шасі не будзе рашэннем, калі гэта не часовае рашэнне для некалькіх гонак на пачатку сезона. Але ўсе каманды будуць больш матываваныя, каб пабудаваць шасі.
Мы верым, што гэта змяненне палепшыць вопыт F1.

by DebiK
Translator: listerstorm
Article is also available in these languages:
Беларуская Català Čeština English Suomi Français Italiano Latviešu Nederlands Português, Brasil Polski Português Русский Svenska