我们使用Cookie来改善您的游戏体验并分析我们的流量。 我们还会与我们的社交媒体,广告和合作伙伴分享您使用我们网站的信息。
详细信息 OK
我们使用Cookie来改善您的游戏体验并分析我们的流量。 我们还会与我们的社交媒体,广告和合作伙伴分享您使用我们网站的信息。
详细信息 OK
关于博客服务条款隐私政策

Конкурс размалёвак аўтамабіляў - 14-ты тур

Конкурс размалёвак аўтамабіляў - 14-ты тур

У красавіку было некалькі новых дызайнераў, а ў траўні ва ўсіх вас ёсць новы шанец выйграць манеты і асабісты аўтамабіль. Усё, што вам трэба рабіць - гэта маляваць!

ВЫНІКІ ТРЫНАЦЦАТАГА ТУРА - КРАСАВІК 2019

1. ПЕРАМОЖЦА - JordiMontané (Іспанія) - 12 падабаек - Suede
Паглядзець гэты дызайн!
Атрымлівае 200 манет і рэдкі аўтамабіль + узнагароду ў профіль.

2. baojoao (Партугалія) - 11 падабаек - Rage Against The Machine
Паглядзець гэты дызайн!
Атрымлівае 100 манет.

3. HEADHUNTER (Аўстралія) - 6 падабаек - Metallica
Паглядзець гэты дызайн!
Атрымлівае 50 манет.


ЧАТЫРНАЦЦАТЫ ТУР - ТРАВЕНЬ 2019

У гэтым месяцы тэма будзе пра гарады. Усё проста: у вас ёсць любімы горад? Намалюйце яго на сваім шлеме, машыне ды камбінезоне. Паспрабуйце змясціць знакамітыя гарызонты на свой аўтамабіль. Што пэўны горад значыць для вас і як вы зможаце прадставіць яго на сваім аўтамабілі? Лондан, Рыа-дэ-Жанейра, Токіа, Кейптаўн, Нью-Ёрк, Парыж, Сіднэй, Буэнас-Айрэс... так шмат з чаго выбіраць!

Для ўдзелу вы павінны размаляваць свой аўтамабіль, шлем і касцюм ў адпаведнасці з запытваемай у гульні тэмай. Затым націсніце на кнопку 'Падзяліцца' на старонцы гаражу, якая згенеруе малюнак з усімі трыма прадметамі. І вы павінны апублікаваць яго.

СПАБОРНІЦТВА Ў FACEBOOK
Калі вы жадаеце прыняць удзел, то вам трэба стварыць свой вобраз і апублікаваць яго ў якасці новага паста наведвальніка на нашай старонцы ў Facebook PAGE.
Пераможца будзе вызначацца па колькасці лайкаў да паста.

Прызы:
1. Спецыяльная ўзнагарода ў профіль карыстача, рэдкі асабісты аўтамабіль і 200 манет
2. 100 манет
3. 50 манет

Апошні тэрмін - 31 траўня!

Напамінальнік правілаў - націсніце тут.

by JordiMontané
翻译: listerstorm
此文章也可以用这些语言阅读:
Беларуская Català Čeština English Français Italiano Latviešu Nederlands Português, Brasil Polski Português Русский Српски Українська