Выклік дызайну #72
Выклік дызайну #72
У гэтым месяцы конкурс прысвечаны безалкагольным напоям. Распрацуйце дызайн і атрымаеце шанец выйграць манеты!
ВЫНІКІ СЕМДЗЕСЯТ ПЕРШАГА РАЎНДА - ЛЮТЫ 2024
1. ПЕРАМОЖЦА - EduardoPereira (Бразілія) - 15 падабайкаў - Corriere della Sera
Паглядзіце гэты дызайн!
Атрымаў 200 манет і рэдкі аўтамабіль + ганаровае званне ў профілі
3. Mazinho (Нідэрланды) - 11 падабайкаў - De Telegraaf
Паглядзіце гэты дызайн!
Атрымаў 100 манет.
3. johnrafael (Бразілія) - 10 падабайкаў - Gazzetta dello Sport
Паглядзіце гэты дызайн!
Атрымаў 50 манет.
СЕМДЗЕСЯТ ДРУГІ РАЎНД - САКАВІК 2024
У гэтым месяцы конкурс прысвечаны напоям, але толькі карысным для здароўя! У свеце існуе мноства безалкагольных напояў, і ваша мэта - стварыць дызайн з выкарыстаннем аднаго з іх. Такія брэнды, як BWT або Parmalat, удзельнічаюць у гонках ужо шмат гадоў. Што вы выбіраеце? Ваду, фруктовыя сокі, малако?
Каб прыняць удзел, вы павінны размаляваць свой аўтамабіль, шлем і ліўрэю ў адпаведнасці з заяўленай тэматыкай у гульні, затым націснуць на кнопку "Падзяліцца" на экране гаража, якая згенеруе малюнак з усімі трыма элементамі, і гэта тое, чым вы павінны падзяліцца.
КОНКУРС НА FACEBOOK
Калі вы жадаеце прыняць удзел, вам трэба стварыць выяву для сумеснага выкарыстання і апублікаваць яе ў якасці КАМЕНТАРЫЯ да адпаведнай публікацыі ў Facebook, якую вы знойдзеце ТУТ.
Пераможца будзе вызначаны па колькасці лайкаў у каментарыі.
Прызы:
1. Асаблівы конкурс ўшаноўвае профіль карыстальніка, рарытэтны прыватны аўтамабіль і 200 манет.
2. 100 манет
3. 50 манет
Крайні тэрмін - 31 сакавіка!
Напамін аб правілах - націсніце тут.
Oversetter: CASTIELkos