Wij gebruiken cookies om jouw spel ervaring te verbeteren en om het verkeer te analyseren. We delen ook informatie over jouw gebruik van onze site met onze social media, reclame en analyse partners.
Details OK
Wij gebruiken cookies om jouw spel ervaring te verbeteren en om het verkeer te analyseren. We delen ook informatie over jouw gebruik van onze site met onze social media, reclame en analyse partners.
Details OK
SPEELover:BlogService Voorwaarden Privacybeleid

Новы сезон - змены у Формуле-1

Новы сезон - змены у Формуле-1

Пасля аналізу бягучага стану Формулы-1 мы вырашылі зрабіць некаторыя змены з пастаўшчыкамі. Мы карэнным чынам змянілі цэны і якасці, таксама мы чакаем больш роўнага падыходу да стварэння ўласнага рухавіка ад каманд. Чытайце больш у артыкуле, каб зразумець прычыны і наступствы.

Новы сезон - змены у Формуле-1

Дык што мы зрабілі?

Перш за ўсё, як вы ўжо ведаеце, з 35 сезона з'явяцца новыя правілы рухавіка, таму ўсе каманды павінны альбо набыць рухавік у пастаўшчыка, альбо пабудаваць уласны. Так што надышоў час для пераменаў.
Мы змянілі якасць рухавіка вядучых пастаўшчыкоў амаль да 95%, таксама паднялі і цану. Гэты рухавік стане 7-м лепшым рухавіком у параўнанні з мінулым сезонам, на адным узроўні з вядучымі рухавікамі. Таму думка аб выкарыстанні рухавікоў пастаўшчыкоў будзе актуальнай для каманд.
З іншага боку, цана рухавіка крута вырасла! Калі разгледжваць, што гэты рухавік праслужыць 6 сезонаў, то выкарыстанне гэтага лепшага рухавіка будзе каштаваць 46,2 мільёна. Толькі 4 каманды выдаткавалі больш за гэта, каб пабудаваць бягучы рухавік.
У выпадку выкарыстання гэтага рухавіка на працягу 7 сезонаў, ён будзе каштаваць 53,9 мільёна, што крыху больш, чым заплаціла каманда, што пабудавала найдаражэйшы бягучы рухавік.
Вядома, падброс манеты вырашыць, колькі сезонаў мы будзем выкарыстоўваць рухавікі. Так што для каманд рашэнне, якую стратэгію выкарыстоўваць, стане крыху нечым накшталт азартнай гульні.

Абнаўленне: Цана на рухавікі пастаўшчыкоў на сёмы сезон і пазней будзе зніжана на 35% (толькі цана вытворчасці)... Такім чынам, у той час як каманды з уласным рухавіком плацяць 3,3 мільёна або 4,4 мільёна штогод за тэхнічнае абслугоўванне аддзела распрацоўкі рухавікоў, выкарыстанне рухавікоў двух вядучых пастаўшчыкоў будзе каштаваць 5,005 млн. або 4,42 млн. за сезон.

Другі лепшы рухавік ад пастаўшчыкоў будзе крыху горшы і значна таннейшы. Якасць гэтага рухавіка лепш, чым у трох цяперашніх рухавікоў. Але, з іншага боку, ён будзе трэцім таннейшым рухавіком.

Іншыя пастаўшчыкі рухавікоў будуць прапаноўваць рухавікі горшыя за усіх, што ёсць у каманд у цяперашні час. Але фінансавая эканомія можа быць цікавай. Выкарыстанне гэтых грошай на аэрадынаміку таксама можа прывесці да канкурэнтаздольнага аўтамабіля.

Не варта чакаць занадта шмат змен у распрацоўцы новых рухавікоў.

Другое змяненне - гэта змяненне якасці і коштаў для пастаўшчыкоў запчастак, якія не могуць быць пабудаваны камандай. У горшага пастаўшчыка якасць будзе 90%. Гэта значыць, што калі каманда забудзе падпісаць пастаўшчыкоў і набудзе самыя танныя дэталі, то такая сітуацыя не будзе настолькі рэзкім недахопам і расчараванне ў кіраўнікоў каманды не будзе такім вялікім як зараз. У дадатак да гэтага, мы лічым, што зараз для каманд таксама ёсць сэнс падумаць: ці не лепш выкарыстоўваць таннейшага пастаўшчыка і сэканоміць грошы на распрацоўку іншых запцацак.

Мы лічым, што стварэнне ўласнага рухавіка па-ранейшаму з'яўляецца лепшым выбарам для каманд, якія могуць зрабіць гэта эфектыўна. А таксама лепшым выбарам у выпадку выкарыстання рухавікоў на працягу 7 сезонаў. Асабліва, калі рухавікі цалкам гатовыя. Але для некаторых каманд будзе лепш проста выкарыстаць рухавік пастаўшчыка...

Удачы з вашым рашэннем!

by DebiK
Vertaler: listerstorm
Artikel is ook beschikbaar in deze talen:
Беларуская Català Čeština English Suomi Français Italiano Latviešu Nederlands Português, Brasil Polski Português Русский Svenska