このゲームではトラフィックの分析やゲームをよりよいものとするためにcookieを使用しています。サイト仕様に関する情報は我々のソーシャルメディアや広告やアナリティクスパートナーと共有されます。
詳細 OK
このゲームではトラフィックの分析やゲームをよりよいものとするためにcookieを使用しています。サイト仕様に関する情報は我々のソーシャルメディアや広告やアナリティクスパートナーと共有されます。
詳細 OK
PLAYAboutBlog利用規約プライバシーポリシー

Змены ў сезоне 56, тэрміны серый сезона і галасаванне за стварэнне трасы

Змены ў сезоне 56, тэрміны серый сезона і галасаванне за стварэнне трасы

Прыйшоў час паведаміць вам апошнія навіны і нагадаць пра тэрміны серый сезона!

Змены ў сезоне 56, тэрміны серый сезона і галасаванне за стварэнне трасы

Прывітанне ўсім!

Вось ізноў ваш сезонны навінны артыкул пра My Racing Career, у якім сабраныя ўсе новыя змены, што з’явяцца ў гульні на працягу наступных трох месяцаў. Хаця змен не так шмат, як хацелася б, мы знаходзімся на апошнім этапе распрацоўкі новага карыстальніцкага інтэрфейсу, які, як мы ведаем, выклікаў змешаныя рэакцыі з вашага боку. Некаторыя кажуць, што ён не такі зручны, як цяперашні, іншыя адзначаюць некаторыя памылкі, а большасць проста яшчэ не прывыкла да яго.

Каб крыху супакоіць сітуацыю, хочам паведаміць, што будзе паступовы пераход на новы інтэрфейс замест таго каб адразу цалкам адмовіцца ад старога. Мы растлумачым гэта ў будучыні, але хочам, каб вы разумелі, што нам няпроста зрабіць так, каб усе былі задаволеныя. Адным з нашых прыярытэтаў таксама з'яўляецца прыцягненне новых гульцоў, каб зрабіць гульню яшчэ больш цікавай.

Мы хочам хутка дасягнуць новага ўзроўню, але гэты сезон быў не вельмі прадуктыўны для каманды MRC з-за некаторых змен і нечаканых падзей. Таму мы вырашылі адкрыць вакансіюPHP-распрацоўшчыка у нашай камандзе. Гэты чалавек будзе дапамагаць DebiK пісаць код для гульні, і, безумоўна, паколькі гэта складаная задача, узнагароджанне будзе значна вышэйшым, чым у звычайнага члена каманды MRC. Калі ў вас ёсць веды праграмавання на PHP і крыху вольнага часу, калі ласка, не саромейцеся падаць заяўку праз прыватнае паведамленне мне(nicorz). Гэта адзін з самых важных момантаў у гісторыі My Racing Career, і мы не зможам справіцца без вашай дапамогі.


А цяпер да іншых навін...

ШМАТ НОВЫХ ПРЫВАТНЫХ АЎТАМОБІЛЯЎ ЦЯПЕР ДАСТУПНЫЯ!
Дзякуючы нашаму новаму дызайнеру гульні, Pollie, мы дадалі ў гульню больш за 10 новых прыватных аўтамабіляў. Таксама мы стварылі дзве новыя катэгорыі: аўтамабілі CLASSIC 90 і P4. Вось спіс новых дапаўненняў:

CLASSIC 50
- Volkswagen Beetle
- Citroën 2CV

CLASSIC 90
- Ford Escort
- Lancia Delta
- Volkswagen Golf MK3
- Honda CRX
- Mazda MX-5
- Nissan Sunny

P4 (faster than P3, slower than SPORT A)
- BMW M1

SPORT R
- BMW M1 Procar (rare car)

SPORT X
- Radical SR3

Усе гэтыя аўтамабілі ўжо даступныя. Наша мэта — працягваць пашыраць спіс прыватных аўтамабіляў, таму, калі ў вас ёсць прапановы, мы заўсёды будзем рады іх разгледзець :)

ВЯЛІКІ РЭАРГАНІЗАЦЫЙНЫ РЭМАНТ СЕЗОННЫХ СЕРЫЙ
Нягледзячы на тое, што ралійныя і матацыклетныя серыі яшчэ адносна новыя ў памяці супольнасці, відавочна, што што для паляпшэння канкурэнцыі і для цяперашняй базы карыстальнікаў, неабходна ўнесці змены ў бягучую сістэму серый сезона. Таму мы абвяшчаем вялікую рэформу, якая пачнецца з сезону 57, якая ўключае скасаванне ўсіх рэгіянальных серый F4, стварэнне лесвіцы "Road to Indy" на аснове рэальных гонкаў, а таксама даданне нашых першых серый на брудзе і прататыпных аўтамабіляў. Будуць унесены і іншыя змены, у тым ліку карэкціроўка рэйтынгу серый, а ўсе серыі Формулы 3 стануць U25.

Наша мэта — скарот колькасці серый, дзе неактыўнасць стала нормай, а таксама адаптацыя іншых серый да іх рэальных аналагаў. Непрымальна мець васямнаццаць серый Формулы 4, з якіх толькі чатыры маюць больш за 10 актыўных карыстальнікаў у бягучым сезоне, і толькі адна — больш за 12. Гэта займае лішнюю прастору на серверы, што нам не патрэбна, пакуль мы канчаткова не выдалім стары інтэрфейс.

ЭТАП ГАЛАСАВАННЯ ЗА СТВАРЭННЕ ТРАСЫ
Учора скончыўся тэрмін для стварэння трасы, што азначае, што цяпер час выбіраць ваш любімы варыянт. Галасаванне будзе адкрыта да 21 красавіка, 23:59 па CEST. Вы зможаце прагаласаваць за дзве трасы. Та, што набярэ больш за ўсё галасоў, будзе распрацавана ў гульні. Калі будзе нічыя, абедзве пераможныя трасы будуць створаны.


Вы ўжо можаце азнаёміцца з прапановамі і прагаласаваць ТУТ.

ІНШЫЯ НЯЗНАЧНЫЯ ЗМЕНЫ
- Да аўтамабіляў Формулы 4 былі дададзены **галасы**.
- Колькасць камплектаў шын у **Indy Junior Series** была скарочана з 8 да 6.
- Трасу **Music City Grand Prix Circuit** з серыі Indy заменена на **Nashville Superspeedway**, каб адпавядаць зменам у рэальным жыцці.

==========

ТЭРМІНЫ СЕЗОНЫХ СЕРЫЙ

Дзень 72
- F1

Дзень 73
- Indy
- NASC Gold Cup
- DTWS
- World TCS
- TCS Europe
- Formula E
- Formula 2 World
- Moto 1

Дзень 74
- Indy Junior
- V8 Supercars
- World GT
- 911 Supercup
- Superb Formula
- Moto 2
- World Rally Series

Дзень 75
- F3 World
- Moto 3
- Moto E
- NASC Silver Cup
- World Rally Series 2
- Superbike World

Дзень 76
- F3 Continentals
- F3 Central European
- F4 Regionals
- TCS Regionals
- Moto 3 Junior
- World Rally Series 3
- World Rally Series Junior
- Superbike British & USA
- Rally Continentals

Дзень 77
- Усе астатнія серыі, якія не былі згаданыя раней

Калі вы не падалі заяўку ні на адну з пералічаных серый для сезона 56, ваш гоншчык аўтаматычна будзе залічаны ў **Rookie Series** абранага ім шляху.

==========

Калі вы хочаце дапамагчы гульні і атрымаць некаторыя перавагі, такія як бясплатнае выкарыстанне Super License, а таксама ўзнагароды манетамі за добра выкананую працу, у нас ёсць некалькі вакансій у камандзе MRC:
- PHP-распрацоўшчык.
- Перакладчыкі на славацкую, славенскую, румынскую, інданезійскую і арабскую мовы.
- Два мэнэджары сацыяльных сетак для Twitter, адзін для Instagram і адзін для Reddit.

Па ўсіх вышэйзгаданых вакансіях вы можаце звязацца з кіраўніком каманды MRC., nicorz.

by nicorz
翻訳者: CASTIELkos
ご覧の記事は以下の言語でも読むことができます:
Беларуская Català Čeština English Español Suomi Français Hrvatski Magyar Italiano Nederlands Português, Brasil Polski Русский Slovenčina