Usamos cookies para mejorar tu experiencia de juego y para analizar nuestro tráfico. También compartimos información de tu uso de nuestro sitio con nuestros asociados de los medios sociales, publicidad y analítica.
Detalles OK
Usamos cookies para mejorar tu experiencia de juego y para analizar nuestro tráfico. También compartimos información de tu uso de nuestro sitio con nuestros asociados de los medios sociales, publicidad y analítica.
Detalles OK
JUGARSobre MyRacingCareerBlogTérminos de ServicioPolítica de Privacidad

Дабрачынны праект: калі ласка, дапамажыце DebiK!

Дабрачынны праект: калі ласка, дапамажыце DebiK!

Прывітанне хлопцы. Ёсць адзін дабрачынны праект, у якім я актыўна ўдзельнічаю - будоўля дзіцячай пляцоўкі побач з маім домам. Для гэтага нам патрэбна некаторая фінансавая падтрымка, і адна з магчымасцяў яе атрымаць - гэта выйграць грант. Мы падалі заяўку на грант, і нам патрэбна дапамога ў галасаванні за наш праект. Я прапаную вам 30 ачкоў галасавання ў якасці ўзнагароды за вашу падтрымку. Дэталі глядзіце ў артыкуле!

Так, калі Вы жадаеце дапамагчы мне або зарабіць дадатковыя балы галасавання (ачкі актыўнасці), выканайце наступныя дзеянні:

1. Націсніце сюды СПАСЫЛКА!

2. На гэтай старонцы знайдзіце мой праект, які называецца "Rozšírenie oddychovej zóny Slniečko". Запоўніце свой адрас электроннай пошты, дзе напісана "E-mailová adresa" і націсніце кнопку "Hlasovať".

Сайт заяўляе, што электронны адрас выкарыстоўваецца толькі для пацверджання існавання чалавека і будзе выдалены пасля завяршэння галасавання.

3. Вы атрымаеце ліст для пацверджання электроннай пошты на сваю паштовую скрыню. Малаверагодна, што ён будзе ў тэчцы са спамам, але калі Вы не ўбачыце ліст, то праверце там. Затым націсніце на спасылку пацверджання.


4. Калі ўсё пройдзе добра, Вы ўбачыце на экране: Дзякуй за Ваш голас.


5. Затым, калі ласка, перашліце гэты ліст пацверджання па электроннай пошце на адрас voting@myracingcareer.com. У пачатку ліста змясціце імя карыстальніка і ідэнтыфікатар карыстальніка. Вы можаце знайсці іх у профілі вашага мэнэджара.


6. Усё магчымае з вашага боку зроблена. Я прачытаю гэтыя электронныя лісты і дам 30 балаў галасавання за кожны голас.

Наш праект павінен быць адным з пяці лепшых праектаў па колькасці галасоў, каб атрымаць грант. Галасаванне працягнецца да 23 чэрвеня 2019 года.

Дзякуй Вам! Гэта для добрай мэты.

DebiK

by DebiK
Traductor: listerstorm
El artículo también está disponible en estos idiomas:
Беларуская Català Čeština English Suomi Français Italiano Latviešu Nederlands Português, Brasil Polski Português Русский Svenska