Конкурс размалёвак аўтамабіляў - 13-ты тур
Конкурс размалёвак аўтамабіляў - 13-ты тур
Сакавіцкі тытунёвы конкурс дазволіў Boczy узяць свой сёмы дызайнерскі трафей з 12-ці - збярыцеся і састаўце яму канкурэнцыю ў красавіцкім музычным спаборніцтве!
ВЫНІКІ ДВАНАЦЦАТАГА ТУРА - САКАВІК 2019
1. ПЕРАМОЖЦА - Boczy (Hungary) - 17 падабаек - Marlboro
Паглядзець гэты дызайн!
Атрымлівае 200 манет і рэдкі аўтамабіль + узнагароду ў профіль.
2. JordiMontané (Spain) - 11 падабаек - Player's
Паглядзець гэты дызайн!
Атрымлівае 100 манет.
3. nicorz (Spain) - 8 падабаек - Rothmans
Паглядзець гэты дызайн!
Атрымлівае 50 манет.
ТРЫНАЦЦАТЫ ТУР - КРАСАВІК 2019
Кожны красавік у свеце святкуюць дзень Музычнай крамы, адзначаюць культуру незалежнай музычнай крамы. Да лічбавай эры многія з нас хадзілі ў такія крамы і цярпліва шукалі свае любімыя касеты, вінілы або кампакт-дыскі, шукалі тыя гурты, што чулі па радыё.
Так, у гонар гэтага, музыка ўвогуле стане тэмай гэтага месяца. Вы можаце пафарбаваць свой аўтамабіль у гонар свайго любімага гурта або спевака, ці нават музыкі ўвогуле. Хэві-метал, поп, хаус, хіп-хоп, рок ці нават класіка; усё гэта падыходзіць да красавіцкага дызайнерскага конкурсу!
Для ўдзелу вы павінны размаляваць свой аўтамабіль, шлем і касцюм ў адпаведнасці з запытваемай у гульні тэмай. Затым націсніце на кнопку 'Падзяліцца' на старонцы гаражу, якая згенеруе малюнак з усімі трыма прадметамі. І вы павінны апублікаваць яго.
СПАБОРНІЦТВА Ў FACEBOOK
Калі вы жадаеце прыняць удзел, то вам трэба стварыць свой вобраз і апублікаваць яго ў якасці новага паста наведвальніка на нашай старонцы ў Facebook PAGE.
Пераможца будзе вызначацца па колькасці лайкаў да паста.
Прызы:
1. Спецыяльная ўзнагарода ў профіль карыстача, рэдкі асабісты аўтамабіль і 200 манет
2. 100 манет
3. 50 манет
Апошні тэрмін - 30 Красавіка!
Напамінальнік правілаў - націсніце here.
Oversætter: listerstorm