Мы выкарыстоўваем кукі, каб палепшыць Ваш гульнявы вопыт і прааналізаваць наш трафік. Мы таксама абменьваемся інфармацыяй аб выкарыстанні нашага сайта з нашымі сацыяльнымі медыя, рэкламай і аналітычнымі партнёрамі.
Падрабязнасці
OK
Мы выкарыстоўваем кукі, каб палепшыць Ваш гульнявы вопыт і прааналізаваць наш трафік. Мы таксама абменьваемся інфармацыяй аб выкарыстанні нашага сайта з нашымі сацыяльнымі медыя, рэкламай і аналітычнымі партнёрамі.
Падрабязнасці
OK
1 Агульныя правілы
- Няведанне правілаў не з'яўляецца падставай
- Адміністратар мае права вырашаць, парушае мэнэджар правілы ці не.
- Пакаранні за парушэнні правілаў вызначаюцца адміністратарам.
- Усе сітуацыі, якія не падпадаюць пад гэтыя правілы будуць ацэньвацца і вырашацца адміністратарам.
- У выпадку непаразуменняў з-за розных моў у гульні, сапраўднай лічыцца англійская мова.
2 Правілы гульні
- Кожны чалавек можа мець толькі адзін акаўнт.
- Мэнэджару нельга атрымліваць перавагу з дапамогай манет.
- Калі мэнэджар знаходзіць памылку, якая можа даваць перавагу падчас гульні, то мэнэджар абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта адміністратару.
- Мэнэджар не мае права купляць манеты, выкарыстоўваючы ўліковы запіс іншага мэнэджара, калі ў выніку ён атрымае спецыяльныя бонусы або рэферальнае ўзнагароджанне.
- Мэнэджар не мае права маніпуляваць вынікамі гонкі наўмысна.
- Мэнэджар не мае права прапанаваць манеты іншаму мэнэджару ў абмен на дапамогу ў маніпуляванні вынікамі гонкі.
- Забараняецца аспрэчваць рашэнні майстраў гульні на публічных старонках гульні.
- Забаронена выкарыстоўваць проксі-сервер, VPN або іншыя інструменты, якія хаваюць рэальны IP карыстальніка. Гэта разглядаецца як махлярства.
3 Правілы Формулы 1
- Дазваляецца мець акцыі адной каманды Формулы 1 і адначасова быць пілотам іншай каманды. Але нельга наўмысна маніпуляваць вынікамі, каб дапамагчы той ці іншай камандзе. У гэтым выпадку стваральнікі (або дэлегаваны камітэт) маюць права расследаваць дадзеную справу і прымусіць карыстальніка прадаць сваю долю ў камандзе.
- Забараняецца запрашаць мэнэджара стаць прыхільнікам каманды Формулы-1 праз асабістыя паведамленні, калі мэнэджар прабыў у гульні менш за 1 месяц або калі ён ўжо з'яўляецца прыхільнікам другой каманды Формулы 1.
- Мэнэджару, які атрымаў акцыі ў якасці падарунка, ня варта прадаваць іх потым. Калі мэнэджар усё ж такі прадае гэтыя акцыі, а першапачатковы уладальнік гэтых акцый падае затым скаргу, то будуць прынятыя меры.
- Калі акцыянер, які атрымаў акцыі ў дар, становіцца неактыўным, першапачатковы ўладальнік гэтых акцый можа запатрабаваць іх назад. Гэты трансфер каштуе 5 манет.
4 Правілы прасоўвання
- Мэнэджару забаронена прасіць іншых людзей зарэгістравацца ў гульні некалькі разоў, выкарыстоўваючы рэферальную спасылку.
5 Правілы форума
- Забараняецца выкарыстоўваць вульгарныя словы, праклёны, лаянкі ў любой частцы сайта гульні.
- Не дапускаецца спам.
- Мэнэджар нясе адказнасць за свае незаконныя дзеянні.
- Мэнэджар не мае права абражаць іншых карыстальнікаў.
- Мэнэджару забараняецца рэкламаваць іншыя сайты, пакуль стваральнікі не дадуць яму дазвол на гэта.
- Кожная каманда Формулы 1 можа мець сваю ўласную тэму для свайго фан-клуба на міжнародным форуме і адну тэму на нацыянальным форуме.
6 Правілы спаборніцтваў
6.1 Лепшыя аўтары прэс-рэлізаў
- Мэнэджар не можа перамагчы на дзвюх мовах у адным і тым жа раўндзе.
- Каб перамагчы, прэс-рэліз мэнэджэра павінен мець лепшы рэйтынг гэтай мовы, калі адміністратары ўзнагароджваюць прэс-рэлізы пасля прымянення рэйтынгавага выліку пераможцаў папярэдніх 4-х тураў. Вылік выглядае наступным чынам: 50% для пераможцы апошняга тура, 30% вылік для пераможцы 2 туры таму, 20% вылік для пераможцы 3 раўнды таму і 10% утрыманняў для пераможцы 4 туры таму.
- Каб перамагчы, павінны быць па меншай меры 2 прэс-рэлізы ад 2-х розных мэнэджараў, часам добрага рэйтынгу не дастаткова. У некаторых выпадках дзейнічае выключэнне з гэтага правіла.
- Для перамогі прэс-рэлізу трэба мець дастатковы аб'ём: больш за 500 літар або больш за 100 слоў.
- Каб перамагчы, прэс-рэліз павінен атрымаць па меншай меры 3 лайкі.
- Прэс-рэліз нельга перакладаць праз google-перакладчык або любую іншую сістэму перакладу.
- Каб мець магцымась перамагчы, мэнэджару забараняецца рэкламаваць свой прэс-рэліз мэнэджарам, якія не размаўляюць на мове, якая выкарыстоўваецца ў гэтым прэс-рэлізе.
- 'Лайк' ад больш вопытнага мэнэджара мае большы ўплыў на рэйтынг прэс-рэліза чым 'лайк' ад пачаткоўца.
7 Заменіце лагін
- Рэжым Альтэрнатыўнага ўваходу дазваляе карыстальніку пакінуць кіраванне сваім рахункам сваёму сябру на абмежаваны час.
- Карыстальнік, які хоча назначыць свайго альтэрнатыўнага карыстальніка, павінен мець Суперліцэнзію.
- Альтэрнатыўны карыстальнік можа ўваходзіць у рахунак карыстальніка толькі на абмежаваны час, які ўстанаўліваецца на 21 дзень з часу першага ўваходу. Гэта таксама вядома як Акно ўваходу альтэрнатыўнага карыстальніка.
- Пасля закрыцця Акна ўваходу альтэрнатыўнага карыстальніка магчымы наступны ўваход альтэрнатыўнага карыстальніка праз 30 дзён. Гэта таксама называецца Перыяд адмовы ад уваходу альтэрнатыўнага карыстальніка.
- Карыстальнік можа закрыць Акно ўваходу альтэрнатыўнага карыстальніка раней за 21 дзень пасля першага ўваходу альтэрнатыўнага карыстальніка. У такім выпадку Перыяд адмовы ад уваходу альтэрнатыўнага карыстальніка пачынаецца негайна.
- Няма абмежаванняў па часе для ўваходу карыстальніка з Суперліцэнзіяй.
8 Магчымыя пакаранні
- Бан для акаўнта мэнэджара
- Бан для IP-адраса мэнэджара
- Бан для кампутара/прылады мэнэджара
- Форумны бан.
- Бан на прыватныя паведамленні.
9 Ўзнагароджанне за актыўнасць
- Дзень актыўнасці заснаваны на дне MRC. Ён пачынаецца і заканчваецца ў 05:00 раніцы па цэнтральнаеўрапейскім часе, калі заканчваецца дзень MRC. Гэта аднолькава для ўсіх карыстальнікаў.
- Прапушчанае дзеянне на працягу дня і страта гульнявой статыстыкі на працягу некалькіх дзён запар не могуць быць замененыя дзеяннямі адміністратараў гульні.